Шосты школьны дзень - 16 сакавіка - у нашай установе адукацыі прайшоў цікава, карысна і пазнавальна. Усе мерапрыемствы, запланаваныя ў гэтую суботу, праведзены на высокім узроўні. Дзень пачаўся з гадзіны здароўя і спорту. Заняткі прайшлі для вучняў 7 - 9 класаў, на якіх школьнікі атрымалі зарад бадзёрасці, добрага настрою і пазітыву. Цікава і карысна прайшлі аб'яднанні па інтарэсах. "Настольны тэніс" і "Дом лялькі", якія нашы вучні наведваюць з задавальненнем.
Мерапрыемства "Жыццё без працы - шлях у нікуды" было праведзена сам школьнікамі 5 - 9 класаў. Задачы яго - развіццё пазнавальных цікавасцей, пашырэнне кругагляду вучняў, развіццё творчай актыўнасці, памяці, увагі, а асноўная мэта - даць уяўленне аб асновах прафесійнага самавызначэння. Мерапрыемства прайшло ў форме абмену думкамі, навучэнцы выказалі свае адносіны да тэмы, прынялі ўдзел у конкурсах, накіраваных на самавызначэнне.
Вучні-пачаткоўцы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "Вось калі я стану...". Мэта - пазнаёміць з прафесіямі людзей, пашырыць веды пра прафесіі. Вучні даведаліся не толькі пра новыя прафесіі, але і прынялі ўдзел у конкурсах: "Каму гэта належыць?", "Угадай прыказку", "Угадай героя" і іншых.
Шосты школьны дзень скончыўся. Наперадзе - апошні школьны тыдзень трэцяй чвэрці. Пажадаем нашым навучэнцам і настаўнікам плёну, поспехаў, добрых і выдатных адзнак, выдатнага настрою.
