Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.04.2024

Шосты школьны дзень

   Школьная субота 27 красавіка ў нашай установе адукацыі адзначана цікавымі мерапрыемствамі.  Дзіцяча-бацькоўская гасцёўня “Сярод любімых і родных” запрасіла вучняў 1-4 класаў і іх родных на  мерапрыемства па сямейным выхаванні. Ужо з пачатковай школы  вучні пачынаюць усведамляць, што шчаслівая сям’я – гэта моцная дзяржава, што толькі пры беражлівых адносінах да сямейных каштоўнасцей жыццё кожнага будзе шчаслівым.

   Учора – 26 красавіка – наша дзяржава адзначыла трагічную дату – 38 гадоў з дня Чарнобыльскай трагедыі. Вусны часопіс “Жудасны след Чарнобыля” быў праведзены з навучэнцамі 5-9 класаў. Чарнобыль – наша боль, крык чалавечай душы, сумная рэальнасць, якая выбрала і нашу зямлю для сваіх горкіх вопытаў. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшла думка, што гісторыя гэтай бяды і гісторыя пераадольвання яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб людзі аб гэтым зналі і памяталі.
З вучнямі 9 класа – нашымі выпускнікамі - быў праведзены трэнінг “Здаём вусныя экзамены паспяхова”, на якім былі дадзены практычныя рэкамендацыі для паспяховай здачы экзаменаў.
   Чарговы шосты школьны дзень скончыўся. Наперадзе – вучэбны тыдзень. Няхай ён будзе плённым для вучняў і настаўнікаў.

Разделы сайта