Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.10.2024

Шосты школьны дзень

   5 кастрычніка. Чарговая школьная субота ў нашай установе адукацыі пачалася  з  наведвання вучнямі аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”.  Зарад бодрасці і аптымізму, атрыманыя у час  працы аб’яднання, на цэлы дзень  прынеслі нашым выхаванцам  добры настрой і пазітыў.

   Майстар-клас “Паштоўкі для бабуль і дзядуль” быў праведзены з вучнямі пачатковых класаў. Хоць дзень пажылых людзей ужо прайшоў, але падарункі, зробленыя сваімі рукамі, будуць саграваць сэрцы і душы нашых блізкіх доўгі час.

   З вучнямі старэйшага звяна  быў арганізаваны і праведзены  патрыятычны квэст  “Я гэты край Радзімаю заву”. Мэтай мерапрыемства  стала развіццё  цікавасці ў вучняў да гісторыі і культуры сваёй краіны, а таксама выхаванне пачуцця патрыятызму. Квэст прайшоў у форме падарожжа па знакамітых мясцінах Беларусі.

   Шосты школьны дзень скончыўся. Вучні нашай установы адукацыі  весела і цікава правялі  свой вольны час і  з добрым настроем і новымі ўражаннямі  адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем  чакаць наступны  шосты школьны дзень.

Разделы сайта