12 кастрычніка - цудоўны восеньскі дзянёк! У нашай установе адукацыі сёння Дзень здароўя. Ужо традыцыйна кожная другая субота месяца становіцца суботай выдатнага настрою, спартыўных поспехаў і перамог. Мэта Дня здароўя - умацаванне фізічнага здароўя і фарміраванне каштоўнасці здаровага ладу жыцця ў школьнікаў. Шосты школьны дзень пачаўся з аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”. Гэта папулярная гульня падабаецца нашым выхаванцам, яны з задавальненнем прыходзяць кожную суботу на заняткі аб’яднання.
Конкурс малюнкаў “Мы за здаровы лад жыцця” быў праведзены з вучнямі 2-4 класаў. У сваіх работах юныя мастакі выразілі свае адносіны да здаровага ладу жыцця, а разам з тым асэнсавалі, што здароўе – галоўная каштоўнасць для чалавека, а здаровы лад жыцця неабходны кожнаму.
“Вас выклікае спартландыя!”- пад такой назвай прайшло фізкультурна-аздараўленчае свята для школьнікай сярэдняга і старэйшага звяна нашай установы адукацыі. Выхаванне калектывізму, сілы волі, патрыятызму, развіццё лоўкасці, меткасці, вынослівасці – галоўныя мэты мерапрыемства.
Вучні прынялі ўдзел у розных спартыўных конкурсах, выконвалі заданні на развіццё сілы і лоўкасці.
Спартыўны суботні дзень закончыўся прэзентацыяй “Выдатныя спартсмены Беларусі”. Дар’я Домрачава, Вікторыя Азаранка, Віталій Шчэрба, Аляксандр Глеб і іншыя – імёны, якія ведае ўвесь свет. Нам ёсць кім ганарыцца ў галіне спорту!
Чарговая школьная субота прайшла. Вучні яшчэ раз упэўніліся, што сучасны час патрабуе ад кожнага авалодвання навыкамі быць здаровым, бо здароўе – каштоўнасць, а каб яе захаваць – трэба займацца фізкультурай і спортам.

