Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.10.2024

Шосты школьны дзень

   19 кастрычніка наша ўстанова адукацыі сустракала сваіх выхаванцаў на цікавы шосты школьны дзень. Як заўсёды, школьная субота стала прыступкай для новых адкрыццяў, цудоўнага настрою, пазітыву. Кожны вучань атрымаў цудоўныя ўражанні ад сустрэчы з цікавымі мерапрыемствамі.

   Дзень пачаўся з аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”. Заняткі вучаць не толькі добра валодаць мячом і ракеткай, але і кіраваць сваімі эмоцыямі, папярэджваць канфліктныя сітуацыі, замацоўваць і захоўваць сваё здароўе.

   Віктарына “Свет прафесій” была праведзена з вучнямі –пачаткоўцамі. Прафесія – гэта праца ўсяго жыцця, таму любімая справа выбіраецца адзін раз і на ўсё жыццё. А сучаснаму школьніку хочацца быць і доктарам, і настаўнікам, і касманаўтам, і вадалазам, і артыстам. Таму з пачатковай школы трэба рыхтавацца да сур’ёзнага выбару. З гэтай мэтай і прайшло мерапрыемства з вучнямі 2-4 класаў.

   Ужо амаль год на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №18 г. Баранавічы” працуе цэнтр па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы залежнасці. Шосты школьны дзень даў магчымасць нашым вучням наведаць гэты цэнтр і пазнаёміцца з інфармацыйным матэрыялам пра шкоднасць ужывання наркотыкаў, табакакурэння, спіртных напояў, электронных папярос. Захаванне здароўя дзяцей – адна з важнейшых задач выхавання, таму мерапрыемства накіравана на захаванне здаровага ладу жыцця.

   Усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Наперадзе апошні школьны тыдзень першай чвэрці. Жадаем вучням толькі добрых і выдатных адзнак напрыканцы чвэрці.

Разделы сайта