Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.10.2024

Пришкольный лагерь "Солнышко"

   Сёння ў нашай установе адукацыі пачаў работу прышкольна-аздараўленчы лагер "Сонейка". З выхаванцамі ў першы дзень была праведзена інструктаж-гутарка "Бяспечныя і адказныя паводзіны ў прышкольным лагеры і за яго межамі". А затым пачаліся мерапрыемствы і конкурсы, у якіх актыўны ўдзел прынялі атрады "Бусляняты" і "Зубраняты".

   Вусны часопіс "Беларусь мая, сінявокая" нагадаў дзецям пра знакамітыя беларускія гарады, пра нашу прыроду, пра знакамітых людзей Беларусі. Віктарына "Загадкі з роднай хаткі" выявіла кемлівасць і знаходлівасць школьнікаў. 

   Кожны з выхаванцаў у гэты дзень атрымаў бэйдж "Размаўляй са мной па-беларуску". Увесь дзень гучалі вершы на беларускай мове, музыка беларускіх кампазітараў, вучні намалявалі малюнкі на тэму "Беларусь мая - мой любімы край".

   Былі ў гэты дзень і рухомыя гульні на свежым паветры, а таксама знаёмства з гульнямі нашых продкаў.

   Першы дзень прышкольнага лагера скончыўся. Кожны пайшоў дадому з цудоўным настроем, з жаданнем прымаць актыўны ўдзел у рабоце прышкольнага лагера.

Разделы сайта