Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.11.2024

Шосты школьны дзень

16 лістапада – трэцяя школьная субота месяца - у нашай установе адукацыі прайшла пад дэвізам: “З рамяством дружыць – у жыцці не тужыць”. Прафарыентацыя заўсёды з’яўлялася адным з галоўных кампанентаў выхаваўчай работы. А сённяшняя субота яшчэ і дань павагі працаўнікам сельскай гаспадаркі, свята якіх адзначаецца 20 лістапада. У народзе гавораць: “Будзе хлеб – будзе і песня”. Таму з вучнямі малодшых класаў быў праведзены круглы стол “Слава працы хлебароба”, у ходзе якога былі названы сельскагаспадарчыя прафесіі, вучні пазнаёміліся з вядомымі хлебаробамі нашага краю, правялі аўкцыён цікавых прафесій. А з вучнямі старэйшых класаў цікава і карысна прайшоў прафарыентацыйны занятак “Разнастайны свет прафесій”. Вучні пазнаёміліся з тыпамі прафесій, правялі віктарыну, паўдзельнічалі ў конкурсах “Бюро знаходак”, “Самая-самая”, прадставілі пантамімай розныя прафесіі. Дадзеныя мерапрыемствы – адзін з крокаў на шляху самавызначэння.

Разделы сайта