Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.12.2024

Шосты школьны дзень

   Сёння, 7 снежня, суботні школьны дзень у нашай установе адукацыі традыцыйна пачаўся з аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”. Мэта  аб’яднання  – прапаганда здаровага ладу жыцця. Вучні, якія займаюцца настольным тэнісам, атрымалі зарад бодрасці на цэлы дзень.

   Конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым ганаруся” быў праведзены з вучнямі – пачаткоўцамі. Наша любімая краіна вачымі дзяцей паўстала яркай, прыгожай, светлай. Школьнікі не проста перадавалі алоўкамі і фарбамі свае пачуцці, але і расказвалі пра сваю Радзіму, дэкламавалі вершы пра яе. У канцы мерапрыемства была наладжана выстава малюнкаў вучняў.

   Цікава прайшла  патрыятычная гадзіна “Гонар за Беларусь”,  удзел у якой прынялі навучэнцы 5-9 класаў. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне патрыятычных пачуццяў падрастаючага пакалення. У фокусе абмеркавання – пачуццё гонару за гераічнае мінулае свайго народа, павага да гісторыі Радзімы, пераемнасць пакаленняў.

  Сёння кожны беларускі школьнік усведамляе, што і ад яго актыўнай жыццёвай пазіцыі  залежыць будычыня краіны. 

   Кожны вучань, хто наведаў школу ў гэты зімовы дзянёк, знайшоў сабе справу па душы.

Разделы сайта