14 снежня ў нашай установе адукацыі прайшоў чарговы Дзень здароўя. Нашы вучні добра ўсведамляюць важнасць разумных адносін да свайго здароўя, захавання і ўмацавання яго. Таму кожная другая субота месяца становіцца прыступкай да здаровага ладу жыцця.
Пачаўся гэты дзень з аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”, заняткі якога дапамагаюць развіваць цікаваць да фізічнай культуры і спорту.
Зімовае шматбор’е “Здароўе” запрасіла прысутных на цікавыя спартыўныя мерапрыемствы. Навучэнцы спаборнічалі ў сіле і лоўкасці, хуткасці і вынослівасці. Кожная эстафета мела сваю мэту, але сапраўдныя дасягненні – гэта заняткі спортам і актыўны ўдзел у спартыўных конкурсах і мерапрыемствах.
Гадзіна пытанняў і адказаў “Пра здароўе” прайшла з вучнямі пачатовых класаў. Фарміраванне ведаў выхаванцаў аб асноўных складаючых здароўя, выхаванне адказных адносін да свайго здароўя, актыўная жыццёввая пазіцыя – вось асноўныя моманты мерапрыемства.
З навучэнцамі 5-9 класаў адбыўся прафілактычны занятак “Жыццё без шкодных звычак”. Школьнікі пагаварылі пра неабходнасць вядзення здаровага ладу жыцця, пра шкодныя звычкі і іх уздзеянне на арганізм, асабліва на дзіцячы і падлеткавы, аб альтэрнатывах шкодным звычкам. Напрыканцы мерапрыемства была прагледжана і абмеркавана відэапрэзентацыя на прапанаваную тэму.
Шосты школьны дзень скончыўся. Адзін тыдзень і некалькі дзён засталося да канца другой чвэрці. У вучняў ёсць магчымасць выправіць адзнакі, атрымаць добрыя паводзіны, а галоўнае, з выдатным настроем сустрэць зімовыя канікулы. Гэта, рабяты, залежыць ад вас!
