Шосты школьны дзень – 21 снежня – у нашай установе адукацыі прайшоў пад дэвізам: “Рамяство піць і есці не просіць, а само корміць”. У свеце налічваецца каля 40 тысяч розных прафесій. Як разабрацца ў прафесіі, як выбраць для сябе справу па душы, якія якасці неабходны для для той ці іншай прафесіі? На гэтыя пытанні сёння дадзены адказ на мерапрыемствах шостага школьнага дня.
Займальная гадзіна “Ёсць шмат прафесій” была праведзена з вучнямі 2-4 класаў. Малодшыя школьнікі ў гульнявой форме пазнаёміліся з вядомымі прафесіямі, расказалі пра прафесіі сваіх бацькоў, праглядзелі мультфільмы на дадзеную тэму і правялі невялікі тэст “Чым ты хочаш займацца?” Мерапрыемства ўзбагаціла веды навучэнцаў аб розных прафесіях.
На пытанне “Што такое шчасце?” часта гучыць такі адказ: “Шчасце - гэта калі раніцай з радасцю ідзеш на работу, а вечарам з радасцю вяртаешся дадому”. Значыць, адным з галоўных складальнікаў шчасця з’яўляецца правільны выбар прафесіі. Таму з вучнямі 5-9 класаў была праведзена гадзіна зносін “У пошуках прызвання”. Прысутныя пазнаёміліся з самымі неабходнымі прафесіямі ў наш час, з самымі запатрабаванымі ў розных сферах вытворчасці, з людзьмі тых прафесій, якія робяць наша жыццё якасным, цікавым, да якіх мы прывыклі і нават не заўважаем іх.
Як заўсёды, школьная субота стала месцам правядзення заняткаў па інтарэсах “Настольны тэніс”, якія дапамагаюць замацаваць здароўе, выхоўваюць актыўнасць і вынослівасць, уменне працаваць у камандзе.
Усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Наперадзе – зімовыя канікулы! Няхай прынясуць яны радасць і задавальненне вучням, а настаўнікам жадаем крыху адпачыць ад ўрокаў, сшыткаў, набрацца сіл для наступнага паўгоддзя.
