Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.01.2025

Урок памяти "Ола - сестра Хатыни"

    Хутка ідзе час. З кожным годам аддаляюцца ад нас гістарычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. І ўжо больш за 80 гадоў над нашай краінай мірнае неба. Вайна стала старонкай гісторыі. Але мы не маем права забываць пра падзеі мінулага, бо пакуль жыве памяць, датуль існуе чалавецтва. 

    14 студзеня 2025 года ва ўстановах адукацыі рэспублікі прайшлі ўрокі Памяці, прысвечаныя трагедыі ў вёсцы Ала. Вучні і настаўнікі нашай школы таксама прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. На пачатку ўрока Памяці былі актуалізаваны веды навучэнцаў пра падзеі ВАВ, генацыд беларускага народа і трагічныя падзеі, якія адбыліся ў в. Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Спаленая разам з жыхарамі вёска стала сімвалам непераможнасці беларускага народа. Яна раздзяліла лёс Хатыні. У агні загінула  дзвюх тысяч чалавек, з іх 950 дзяцей.

    Завочная экскурсія "Памяць, якая застыла ў камені" нагадала вучням пра зверствы фашысцкіх акупантаў на беларускай зямлі. Школьнікі абмеркавалі пытанні генацыду беларускага народа, назвалі вёскі, якія раздзялілі лёс Хатыні і Алы, пазнаёміліся з гісторыяй жыцця і смерці жыхароў в. Ала. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць усіх спаленых вёсак на нашай тэрыторыі. 

    Ала - гісторыя нашай краіны, і мы не маем маральнага права забыць яе. Мы павінны помніць і ведаць, каб такога больш не паўтарылася ніколі.

Разделы сайта