У 1961 годзе па ініцыятыве бацькоўскага камітэта і дырэкцыі школы быў праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход з удзелам грамадскасці. Сход сваім рашэннем прапанаваў дырэкцыі школы хадайнічаць перад вышэйстаячымі органамі аб водпуску сродкаў на будаўніцтва новай школы ў вёсцы Лаўрынавічы, так як стары будынак школы ў вёсцы Дубава прыйшоў у непрыгодны стан.
У ліпені 1961года Старшыня Савета Міністраў БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР па Баранавіцкай выбарчай акрузе Ціхан Якаўлевіч Кісялёў наведаў школу, уважліва пазнаёміўся з просьбай бацькоў-выбаршчыкаў і распарадзіўся праз Брэсцкі выканаўчы камітэт аб выдзяленні сродкаў на будаўніцтва школы ў вёсцы Лаўрынавічы.
Праектна-сметную дакументацыю школы на 160 месцаў саставіла Брэсцкае праектна-сметнае бюро Аблміжкалгасбуда. У пачатку жніўня 1961года Баранавіцкі Аблміжкалгасбуд пачаў будаўніцтва школы. У час будаўніцтва навучэнцы аказвалі дапамогу будаўнікам: падавалі цэглу на будаўнічую пляцоўку, ачышчалі яе ад смецця. Да 1 верасня 1962 года будаўніцтва школы было завершана, і 205 вучняў увайшлі ў светлыя, прасторныя класы
Гістарычная даведка
01.07.1962 г. - 01.09.1965 г. – Лаўрынавіцкая васьмігадовая школа;
01.09.1965 г. - 01.09.1972 г. – Лаўрынавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная працоўная палітэхнічная школа з вытворчым навучаннем;
01.09.1972 г. - 01.09.2002 г. – Лаўрынавіцкая сярэдняя школа;
01.09.2002 г. - 01.09.2007г. – Лаўрынавіцкая сярэдняя школа- дзіцячы сад;
01.09.2007 г. - 01.09.2011 – ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Лаўрынавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа";
01.09.2011 г. - 01.09.2022 г. - ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Лаўрынавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна
01.09.2022 г. - 01.09.023 г. - ДУА "Лаўрынавіцкая сярэдняя школа Баранавіцкага раёна"
01.09.2023 г. ДУА "Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна"