Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прафарыентацыя

  

      

      Выбар прафесіі - складаны і адказны крок у жыцці кожнага чалавека, ад якога шмат у чым залежыць яго будучы лёс. Правільна выбраць прафесію - значыць знайсці сваё месца ў жыцці; паспешнасць, легкадумнасць могуць знерваваць жыццёвыя памкненні і зрабіць чалавека няшчасным.
     Прафесія грае вельмі важную ролю ў нашым жыцці: праца забяспечвае сродкамі да існавання, на яе сыходзіць шмат часу, яна вызначае кола нашых знаёмых, прыносіць нам маральнае задавальненне. Ад таго, дзе, кім і як мы працуем, залежыць і тое, як мы сябе адчуваем, і тое, як да нас ставяцца іншыя.

   Выбар прафесіі варта лічыць паспяховым, калі супадаюць тры В:
Возможность (магу), Влечение (хачу), Востребованность (трэба)
• Магчымасць (магу) - наяўнасць здольнасцяў менавіта да гэтай работы, адпаведнасць асаблівасцяў асобы спецыфіцы абранай прафесіі, адсутнасць медыцынскіх і псіхалагічных супрацьпаказанняў да яе.

• Цяга (хачу) - жаданне выконваць канкрэтную працу, цікавасць да яе, захопленасць, накіраванасць менавіта на гэтую дзейнасць.
• Запатрабаванасць (трэба) - вывучэнне стану рынку працы, яго патрэбы і рэгіянальныя асаблівасці. Не ўсякая модная прафесія з'яўляецца запатрабаванай на рынку працы, і не ўсякая запатрабаваная, з'яўляецца канкурэнтаздольнай.

   Работа ўстановы адукацыі па прафарыентацыі носіць сістэмны, рэзультатыўны характар.

10.04.2024

  Прафарыентацыйная работа ў нашай установе адукацыі займае адно з галоўных месцаў у сістэме выхавання школьнікаў. Сёння, 10 красавіка, у школе адбылася сустрэча вучняў 9 класа з прадстаўнікамі УА "Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В.Е.Чарнышэва". Госці расказалі пра спецыяльнасці, якія можна набыць на аснове базавай адукацыі, пра сацыяльны пакет студэнтаў, пра ўмовы паступлення, пазнаёміліся са структурай каледжа, адказалі на пытанні навучэнцаў.

 

Раздзелы сайта