Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму у ДУА

ДУА "Лаўрынавіцкая    базавая школа Баранавіцкага раёна" 

   Ва Установу прымаюцца дзеці і падлеткі, якія пражываюць на тэрыторыі (далей – мікрараён),на якой функцыяніруе Установа. Мікрараён замацоўваецца за Установай Заснавальнікам.
 Дзецям і падлеткам, якія не пражываюць у мікрараёне Установы, можа быць адмоўлена ў прыёме ва Установу толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў. Прыём дзяцей ва Установу, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны дзеючым заканадаўствам, ажыццяўляецца без уступных іспытаў на аснове заявы іх законных прадстаўнікоў, пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні ці дакумента, які засведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, выданай у парадку, які вызначаны Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.     
  У першы клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у першы клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў цякучым каляндарным  годзе.    
   Залічэнне ў класы афармляецца загадам дырэктара Установы не пазней 31 жніўня. 
 Установа не мае права перашкаджаць пераводу (пераходу) навучэнца ў іншую ўстанову адукацыі, калі на гэта ёсць згода апошняга.        
  Ва Установу, у адпаведны клас, пры прадстаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору , могуць быць прыняты  навучэнцы, якія на працягу навучальнага года ці па яго выніках былі адлічаны ці спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны прадаўжаюць навучанне ў адпаведным класе Установы і здаюць выпускныя экзамены за курс базавай школы ва ўстаноўленым парадку.

Раздзелы сайта