Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Грамадскія дзіцячыя аб'яднанні

            
 
ДЗІЦЯЧЫЯ ГРАМАДСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ:
АКЦЯБРАТЫ   -   6 вучняў
ЧЛЕНЫ БРПА  -  14 вучняў

ЧЛЕНЫ БРСМ  -  4 вучні

 Канал ютуб ГА «БРПА».  «Будзь у камандзе з Агеньчыкам», «Бацькам пра  БРПА», «Лідэр – гэта…». 

 

Інфармацыя аб дзейнасці БРПА з візуальным радам

прома-ролікі, мультфільмы ГА «БРПА»

Беларуская  рэспубліканская  піянерская  арганізацыя

МЭТА  БРПА – дапамагчы  кожнаму  піянеру  стаць  Грамадзянінам, сваімі  справамі і ўчынкамі прыносіць карысць  сабе, сваёй сям'і, Радзіме.

ДЭВІЗ  БРПА:

- Піянер! Да спраў на блага Радзіме, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!

- Заўсёды гатовы!

Дружына «СТРАЛА»

Старэйшы  піянерскі  важаты - Палойка Г.М.

Старшыня  Савета дружыны – Кузняцова Дар'я

Колькасць  атрадаў - 3

Колькасць  дружыны – 14

Справы піянерскай дружыны

ўдзел у акцыях «Клопат», «Ветэран жыве побач»

збор  макулатуры  і  металалому

ўдзел у раённых  акцыях і мерапрыемствах

ПАМЯТКА ПІЯНЕРА

МЫ – Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя дзяцей і дарослых

ШТО НАС  АБ'ЯДНОЎВАЕ?

любоў да Радзімы, роднага краю

імкненне зрабіць жыццё лепшым, справядлівым, людзей шчаслівымі

жаданне навучыцца чуць і разумець адзін аднаго і дзейнічаць разам.

 ШТО  НАМ  ДАРАЖЭЙ?

чалавек з яго думкамі, клопатамі, радасцямі і смуткамі;

свет і сяброўства паміж людзьмі і народамі;

лёс і культура кожнага народа;

родная прырода, якую трэба выратаваць.

ШТО  НАМ  ДАПАМАГАЕ  ЖЫЦЬ?

гульня і песня, сюрпрыз і таямніца, сакрэт і выдумка, мара і фантазія, а яшчэ тое, што мы вырашаем і робім разам.

ПРА КАГО МЫ КЛАПОЦІМСЯ?

пра тых, хто меншы і слабейшы за нас;

пра тых, хто стары і самотны;

пра сваіх родных і блізкіх;

сябар пра сябра і пра тых, хто ў бядзе.

ЧАМУ  МЫ ПІЯНЕРЫ?

Мы - піянеры, таму што гатовыя быць наперадзе, весці за сабой, дапамагчы слабым стаць моцнымі. Таму што гатовыя змагацца за шчасце Радзімы, і зможам уславіць яе добрымі справамі. Мы верым, што ў роднай краіны - такая будучыня, якой мы зробім яе. Мы жадаем сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, быць  разам у працы, вучобе і адпачынку.

СВЯТЫ   БРПА - знак вернасці піянераў арганізацыі, павага да тых, хтоў 20-ыя гады ствараў арганізацыю, адстойваў яе прынцыпы ў 90-ых гадах.

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае наступныя святы:

19 мая - Дзень піянерскага сяброўства.

20 чэрвеня - Свята піянерскага кастра.

13 верасня - Дзень БРПА.

 

Традыцыі  БРПА - гэта знак павагі да гістарычных дат дзяржавы і дачынення членаў арганізацыі да жыцця сваёй краіны. 

Традыцыйныя  для  БРПА  святы  краіны:

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі.

9 мая - Дзень Перамогі.

1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей.

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці.

Законы

"Закон гонару"

Піянер беражэ сваё добрае імя, добрую славу арганізацыі.

"Закон слова"

Слова піянера не разыходзіцца са справай.

"Закон клопату"

Піянер клапоціцца аб усіх, хто мае патрэбу ў дапамозе.

"Закон гаспадара"

Піянер - гаспадар сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, ашчадны, умее зарабляць грошы, ведае ім кошт.

"Закон сяброўства"

Піянер паважае меркаванне таварышаў, адданы сяброўству.

БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ САЮЗ МОЛАДЗІ  

Основная информация об ОО «БРПО»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта