Выхаванне – гэта працэс фарміравання чалавека, сума якасцей якога павінна забяспечыць прагрэс грамадства. Якасці будучай асобы фарміруюцца ў навакольным асяроддзі, аб’ектыўна, пад уплывам бацькоў і родных, сродкаў масавай інфармацыі, літаратуры, сяброў, школы, вуліцы, умоў жыцця і г.д.
Комплексна – мэтавая праграма выхавання школьнікаў Лаўрынавіцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы распрацавана на аснове “Канцэпцыі неперарыўнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь” і ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычнымі пісьмамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Гэта асноўныя дакументы, у якіх замацаваны галоўныя прыярытэты выхавання ва ўстановах адукацыі з улікам асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Рэалізацыя дадзенай комплексна-мэтавай праграмы выхавання школьнікаў прызвана забяспечыць неперарыўнасць і пераемнасць адукацыйнага працэса. Праграма вызначае агульныя падыходы да арганізацыі выхавання, умоў станаўлення грамадзяніна, патрыёта, прафесіянала-працаўніка, сем’яніна.
Мэтай выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі з’яўляецца фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнцаў.