ЗАЦВЕРДЖАНА
Загадам дырэктара
ДУА «Лаўрынавіцкая базавая школа
Баранавіцкага раёна»
01.09.2023 № 203
ПАЛАЖЭННЕ
аб бацькоўскім універсітэце
Ι Агульныя палажэнні
1. Дадзенае палажэнне фармулюе мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта)
2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна».
3. Мэта універсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і.
4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:
- стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць выклікам часу;
- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
- папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.
5. У сваёй рабоце ўніверсітэт кіруецца:
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і;
- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе”;
- дадзеным палажэннем;
- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
6. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара школы.
7. Кіраўніцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (рэктар універсітэта).
8. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:
- Кафедра прававых ведаў;
- Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;
- Кафедра педагогікі;
- Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.
9. Кіраўніцтва кафедры ажыццяўляе на грамадскай аснове педагагічны работнік ( загадчык кафедры), якому дадзеная функцыя ўведзена загадам дырэктара школы.
10. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт”. Адміністратарам рубрыкі на грамадскай аснове з’яўляецца настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя ўведзена загадам дырэктара школы.
II Дзейнасць універсітэта
11. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ажыццяўляецца, зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
12. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 1 верасня і заканчваецца 31 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:
1-я сесія – верасень-кастрычнік;
2-я сесія – лістапад-снежань;
3-я сесія – студзень-сакавік;
4-я сесія – красавік-май.
13. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
14. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на дабравольнай аснове выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.
15. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у очнай, так і завочнай (дыстанцыйнай) формах.
16. Очная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавага і варыятыўнага.
17. Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 4 курса:
- I. Асновы прававых ведаў;
- II. Асновы узроставай і сямейнай псіхалогіі;
- III.Асновы педагагічных ведаў;
- IV. Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.
Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.
18. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацькі-бацькі”. Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.
19. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання прымяняецца і ў выпадку складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі і, у сувязі з гэтым, забароны очных сустрэч з бацькамі.
20. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў («круглы стол», дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
21. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага ўстановай адукацыі ўзору.
III Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта.
Іх правы і адказнасць
22. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце ўніверсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.
23. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўкуі правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб рабоце ўніверсітэта нясуць загадчыкі кафедраў і рэктар.
24. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.
IV Дакументацыя ўніверсітэта
25. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:
- Копія загаду аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;
- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;
- План работы бацькоўскага ўніверсітэта;
- Формы анкет для бацькоў;
- Узор электроннага сертыфіката, усталяванага установай адукацыі ўзору.
разгарнуць » / « згарнуць