Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

  МЭТА: арганізацыя адукацыйнага працэсу на прынцыпах індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі ў мэтах забеспячэння паспяховага і дынамічнага развіцця ўстановы адукацыі, раскрыцця патэнцыялу вучняў, фарміравання творчай асобы, здольнай паспяхова функцыяніраваць у сучасных умовах.

    ЗАДАЧЫ на 2023/2024 навучальны год:

- забяспечыць рацыянальную арганізацыю адукацыйнага працэсу для павышэння якаснага ўзроўню адукацыі, асобаснага развіцця вучняў і выхаванцаў дзіцячага сада праз рэалізацыю прынцыпаў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі, выкарыстанне інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя як асноўнага навучальнага рэсурса, укараненне адукацыйных тэхналогій, праз арганізацыю профільнага навучання, фарміравенне ў вучняў і выхаванцаў патрэбы ў навучанні і развіцці;

- павысіць эфектыўнасць фізкультурна-аздараўленчай работы,  весці мэтанакіраваную работу па фарміраванні ў школьнікаў і выхаванцаў адказных і бяспечных паводзін, захаванні грамадскай дысцыпліны і парадку, клопату пра сваё здароўе і здароўе навакольных;

- павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз самаадукацыю, удзел у конкурсах педагагічнага майстэрства, абагульненне педагагічнага вопыту, актывізацыю выдавецкай дзейнасці, творчы падыход да справы;

- развіваць і умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы, неабходную для рэалізацыі адукацыйных задач, за кошт удасканалення сістэмы платных паслуг, актывізацыі дзейнасці калектыву ў рамках праграмы эканоміі і зберажэння энергарэсурсаў.

Раздзелы сайта