Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.01.25

Шосты школьны дзень

 Наша ўстанова адукацыі сустракае сваіх выхаванцаў на цікавыя мерапрыемствы. Кожнае з іх - новае адкрыццё, новыя веды, новыя эмоцыі.

Школьная субота пачалася, як звычайна, з аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс", бо даўно вядома: кожная хвіліна заняткаў спортам павялічвае жыццё чалавека на 1 гадзіну.

   А затым нашы выхаванцы раздзяліліся. З вучнямі 2-4 класаў была праведзена пазнавальна-гульнявая праграма “Ад зараджэння сям'і да нашых дзён". Мэта мерапрыемства - прапаганда важнасці сямейных традыцый для жыцця і развіцця чалавека. Цікава і займальна прайші конкурсы "Сямейны партрэт", "Народная мудрасць гаворыць", "Вуснамі дзіцяці” і іншыя.

   А вучні 5-9 класаў наведалі занятак "Шчаслівая сям’я - шчаслівыя дзеці", які прайшоў у форме дыскусіі. Галоўная мэта заняткаў - спрыянне

паляпшэнню дзіцяча-бацькоўскіх адносін, фарміраванне навыкаў эфектыўнага ўзаемадзеяння. Даўно вядома, што сям’я - першая і неад’емная прыступка ў фарміраванні асобы чалавека. Дарэчы сталі на мерапрыемстве словы А. Янкоўскага: "Мінаюць гады, але застаюцца навечна святымі сям’я, дом, бацькі". Веданне сваіх каранёў - неад’емная частка чалавечага існавання. Мерапрыемства дало магчымасць яшчэ раз пераканацца ў тым, што толькі ў шчаслівых сем’ях найчасцей вырастаюць шчаслівыя дзеці.

   Школьная субота скончылася. Наперадзе - вучэбны тыдзень, які

прынясе новыя веды і цікавыя сустрэчы. А потым - зноў шосты школьны дзень і карысныя мерапрыемствы! Да сустрэчы!

Раздзелы сайта