Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.02.25

Шосты школьны дзень

   8 лютага - шосты школьны дзень - прайшоў у нашай установе адукацыі  цікава і карысна. Прысвечаны ён быў  умацаванню і захаванню здароўя навучэнцаў, а прайшоў пад дэвізам “Больш рухайся - пражывеш даўжэй”. Кожную другую суботу месяца ў нашай школе праходзіць Дзень здароўя.

  Пачаўся суботні дзень, як звычайна, з аб’яднання па інтарэсах - “Настольны тэніс”. Выхаванцы школы з задавальненнем наведваюць гурток, які дапамагае ім развівацца фізічна.

   Далей з вучнямі школы была праведзена спартландыя “Зімовыя забавы”. У вясёлых і  цікавых эстафетах і конкурсах у рабят з’явілася магчымасць  праявіць сябе, паказаць, якія яны лоўкія і вынослівыя.

   Напрыканцы дня была праведзена квэст-гульня “Быць здаровым - гэта клёва!”, якая ўключыла ў сябе асноўныя пытанні здаровага ладу жыцця - карыснае харчаванне, спорт, шкодныя звычкі, лекавыя травы і іншае. Мэта мерапрыемства – пашырыць веды пра здаровы лад жыцця, развіваць навыкі зносін, уменне працаваць у камандзе, выхоўваць адказнасць за сваё здароўе.

   Можна смела сказаць, што чарговая школьная субота ўдалася на славу! Дзень здароўя прайшоў сапраўды здорава!

Раздзелы сайта