15 лютага наша ўстанова адукацыі запрасіла сваіх выхаванцаў на цікавыя і карысныя мерапрыемствы шостага школьнага дня. Гэта школьная субота была прысвечана прафарыентацыі. Выбар прафесіі – адзін з галоўных жыццёвых выбараў кожнага чалавека, бо, выбіраючы прафесію, ён выбірае і лад жыцця. Колькасць прафесій у нашы дні вымярецца чатырохзначнай лічбай. І каб не разгубіцца ў гэтым моры прафесій, сённяшні шосты шольны дзень і быў прысвечаны прафесійнаму самавызначэнню.
Дзелавая гульня “Кадравае пытанне” была праведзена з вучнямі 2-4 класаў. Галоўныя мэты мерапрыемства – стварэнне ўмоў для фарміравання ўяўленняў школьнікаў пра свет прафесій, развіццё пазнавальнай цікавасці і творчай дзейнасці, фарміраванне першасных ведаў пра розныя прафесіі. Конкурсы, загадкі на тэму мерапрыемства, маляванне, адгадванне рэбусаў - усё гэта прынесла не толькі новыя веды, але і задавальненне нашым пачаткоўцам.
З вучнямі сярэдняга і старэйшага звяна быў праведзены праект-прэзентацыя “Мая будучая прафесія”. Галоўнымі задачамі гэтага мерапрыемства сталі: фарміраванне інфармацыйнай асновы выбару прафесіі, аказанне дапамогі ў прафвызначэнні. А.Талсты сказаў: “Шчасце не ў тым, каб рабіць што хочаш, а каб заўсёды хацець таго, што робіш”. Гэтыя словы сталі лейтматывам мераапрыемства. Школьнікі пазнаёміліся з фактарамі выбару прафесіі, склалі формулу выбару прафесіі, пазнаёміліся з прафесіямі, якія будуць запатрабаваны праз некалькі гадоў.
Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.
