18 лютага ў нашай установе адукацыі быў праведзены агульнашкольны дыктант "Мая старонка ў памяці народа аб Вялікай Айчыннай вайне", удзел у якім прынялі вучні 5-9 класаў. Тэкст дыктант яшчэ раз даў магчымасць школьнікам успомніць гістарычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пашырыць веды пра генацыд беларускага народа.
Патрыётамі не нараджаюцца, імі становяцца. Агульнашкольны дыктант - адна з прыступак выхавання патрыятычных пачуццяў падрастаючага пакалення.
