22 лютага школьная субота ў нашай установе адукацыі была прысвечана сямейнаму выхаванню, бо іменна сям’я з’яўляецца для дзіцяці першым калектывам, дзе праходзіць яго развіццё і закладваюцца асновы будучай асобы.
З вучнямі-пачаткоўцамі была праведзена віктарына “Справы сямейные”. Школьнікі праявілі кемлівасць і цікаўнасць, калі адгадвалі загадкі на тэму “Дружная сямейка”, “Хто ёсць хто”; цікава прайшлі конкурсы “Прадоўжы прыказку пра сям’ю”, “Правілы ўзаемаадносін у сям’і”, а самым творчым заданнем стала маляванне на тэму “Дом маёй мары”.
У інтэрактыўнай гутарцы “У сям’і мы з вамі расцём” прынялі ўдзел навучэнцы 5-9 класаў. Мэта мерапрыемства – паказаць ролю сям’і ў жыцці чалавека, сфарміраваць уменне вызначаць мэту стварэння сям’і, знаходзіць прычыны сямейных канфліктаў. У ходзе заняткаў нашы выхаванцы даведаліся, што іменна сям’я назапашвае і перадае з пакалення ў пакаленне вопыт і каштоўнасці, вызначае самаадчуванне чалавека, з’яўляецца крыніцай стабільнасці ў грамадстве.
Шосты школьны дзень скончыўся, наперадзе – вучэбны тыдзень. Няхай ён будзе плённым для вучняў і настаўнікаў.
