15 сакавіка школа прымала сваіх выхаванцаў на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Вучні прыйшлі ва ўстанову адукацыі на аб’яднанне па інтарэсах “Настольны тэніс” і на цікавыя мерапрыемствы. Кожны прысутны атрымаў задавальненне ад шостага школьнага дня, кожны ўзяў для сябе нешта карыснае і цікавае.
Для таго, каб знайсці ў жыцці сваю любімую справу, патрэбна глыбей заглянуць у сябе. З гэтай мэтай была праведзена пазнавальная гульня “Вось калі я стану…” з вучнямі 2-4 класаў. Пачаткоўцы называлі прафесіі па літарах алфавіта і расказвалі пра кожную з іх. Кожны вучань расказаў пра прафесію сваіх бацькоў, а ўсе разам прыйшлі да высновы: любая прафесія патрэбная і важная, бо кожная з іх прыносіць карысць людзям.
Тэме прафесійнага самавызнаэння была прысвечана дыскусія “Жыццё без працы – шлях у нікуды”, якая была праведзена з вучнямі сярэдняга і старэйшага звяна. Галоўная мэта мерапрыемства – пашырэнне і сістэматызацыя ведаў школьнікаў аб прафесіях. Рабяты адказвалі на пытанні аб прафесіях, вялі дыскусію: без якіх прафесій сёння нельга ўявіць сучасны свет і што адбудзецца ў грамадстве, калі на працу не выйдзе повар, ці шавец, ці настаўнік, ці міліцыянер…. Без працы нічога ў жыцці не робіцца, таму, каб выбраць прафесію па душы, – ужо сёння трэба пачынаць сваё прафесійнае
самавызначэнне.
Сёння навучэнцы нашай школы, якія наведваюць секцыю па біятлоне, пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П. зрабілі свае першыя крокі да п’едэстала перамогі.
Шосты школьны дзень скончыўся, наперадзе – апошні вучэбны тыдзень трэцяй чвэрці. У школьнікаў ёсць магчымасць “падцягнуць” свае веды і атрымаць добрыя адзнакі за чвэрць. Поспехаў усім!
