Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.25

Шосты школьны дзень

   Субота. 22 сакавіка. Наша ўстанова адукацыі гасцінна расчыніла дзверы для сваіх выхаванцаў на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Тыя, хто наведаў школу ў гэты дзень, зрабілі размінку, пайгралі ў настольны тэніс і атрымалі зарад добрага настрою і бадзёрасці Дзень , як заўсёды, пачаўся з аб’яднання па інтарэсах “Натольны тэніс”, дзе вучні праявілі свае спартыўныя і творчыя  здольнасці.

   Цікава і змястоўна ў гэты дзень прайшлі і запланаваныя мерапрыемствы. Гульня-конкурс  “Сям’я. Сямейныя традыцыі” была праведзена з вучнямі 2-4 класаў.  Мерапрыемства пазнаёміла  прысутных з асноўнымі  прынцыпамі, на якіх будуецца сям’я: цярплівасць, узаемадапамога, павага адзін да аднаго, давер. Вучні пабылі ў ролі бацькоў і паспрабавалі вырашыць дзіцячыя праблемы рознымі шляхамі.

   Са школьнікамі 5-9 класаў сёння быў праведзены занятак з элементамі трэнінгу “Дзеці і бацькі: два полюсы”. Здаўна вядома, што цэнтрам падрастаючага пакалення  была і застаецца сям’я, а вось вырашэнне канфліктаў у сям’і і стала  галоўнай задачай мерапрыемства.

   Мерапрыемствы шостага школьнага дня  сёння былі прысвечаны  сям’і, сямейнаму выхаванню, сямейнаму ўзаемадзеянню. На памяць прыходзяць вядомыя радкі: 

Во все века родители и дети –

Два полюса, две чаши на весах.

Ребенка жизнь ценней всего на свете,

Его любовь и искорки в глазах!

   Наведвальнікі секцыі па біятлоне прадоўжылі свае заняткі на базе лыжаролернай трасы ў аг. Мір. 

   Наперадзе –  вясновыя канікулы!  Няхай прынясуць яны радасць і задавальненне вучням, а настаўнікам жадаем крыху адпачыць ад урокаў, сшыткаў і набрацца сіл для  наступнай чвэрці.

Раздзелы сайта