28 красавіка наша ўстанова адукацыі працавала па плане шостага школьнага дня. Вучні прыйшлі ў школу, каб атрымаць зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Пачаўся шосты школьны дзень з аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”, а затым вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у спартландыі “Вясёлыя старты”.
Умацаванне здароўя дзяцей, развіццё лоўкасці, выхаванне пачуцця калектывізму – асноўныя мэты мерапрыемства. Спартландыя прайшла пад дэвізам: “Спорт – памочнік, спорт – здароўе, спорт – гульня… Фізкульт – ура!”.
Вучні сярэдняга і старэйшага звяна пагаварылі пра сямейныя каштоўнасці. Гутарка “Сям’я – галоўнае багацце чалавека” дапамагла навучэнцам асэнсаваць ролю блізкіх і родных людзей у жыцці кожнага чалавека. Нездарма ў народзе гавораць: “Згода ды лад у сям’і – скарб”, “Хто бацькоў шануе, той ніколі не згіне”, “Дружную сям’ю і гора не бярэ”.
