Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.05.25

Выстава "Ішоў апошні год вайны..."

   Гісторыя краю ў падзеях, гісторыя краю ў асобах/

   Напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна” адбылася цікавая сустрэча: у фае школы супрацоўнікамі Баранавіцкага краязнаўчага музея была арганізавана выстава “Ішоў апошні год вайны...”, на якую былі запрошаны нашы суседзі – вучні і настаўнікі ДУА “Крошынская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

   Выстава пазнаёміла школьнікаў з гістарычнымі падзеямі на баранавіцкай зямлі, якія адбыліся ў 1944-1945 годзе. Экскурсавод краязнаўчага музея правяла цікавую экскурсію і расказала пра фашысцкую акупацыю нашага краю, пра першыя пасляваенныя гады, пра ролю баранавіцкай чыгункі ў змаганні з ворагам. Ва ўмовах ваеннага ліхалецця наша зямля не засталася ў баку ад тых падзей, якія адбываліся ў гады вайны. Людзі Баранавіччыны ўнеслі свой уклад у Перамогу. У ліпені 1944 года тысячы партызан Баранавіцкага абласнога злучэння ўліліся ў рады Чырвонай Арміі.

   Экскурсавод музея нагадала вядомыя імёны і прозвішчы, якія назаўсёды ўпісаны ў летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівая ўвага была звернута на жыццё нашага горада і яго наваколля пасля вайны. Кожны планшэт выставы расказваў пра асаблівую веху ў жыцці горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна. І калі 9 Мая 1945 года ўся Савецкая краіна святкавала свой першы Дзень Перамогі, то і ў кожным куточку нашага раёна прайшлі мітынгі ў гонар вялікага свята.

   80 гадоў прайшло з таго дня, як скончылася самая страшная вайна 20 стагоддзя. Сённяшняе наша мерапрыемства – даніна павагі і памяці тым, хто набліжаў Перамогу, усім загінуўшым і тым нешматлікім ветэранам, якія сёння даносяць да нас праўду аб вайне.

   Вялікі дзякуй Баранавіцкаму краязнаўчаму музею за прадастаўленыя экспанаты, за карысны матэрыял, вялікі дзякуй Карчэўскай Ірыне Антонаўне, навуковаму супрацоўніку музея, за цікавую экскурсію. Хочацца спадзявацца, што такія сустрэчы стануць традыцыяй у нашай установе адукацыі.

Раздзелы сайта