Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.05.25

Шосты школьны дзень

   Шосты школьны дзень – 10 мая – у нашай установе адукацыі напоўнены духам бадзёрасці, актыўнасці, вясёлага настрою. Другая субота месяца традыцыйна праходіць пад знакам Дня здароўя. З самага ранку на школьным стадыёне прайшлі спаборніцтвы па піянерболе. Спартыўны азарт, натхненне, актыўная падтрымка адзін аднаго на шляху да перамогі – усё гэта спрыяла згуртаванасці нашых вучняў.

   З вялікім задавальненнем  малодшыя школьнікі спаборнічалі ў спрыце і хуткасці.

   Пасля спартыўных спаборніцтваў выхаванцы сабраліся на гутарку-роздум “Ці модна быць здровым?” Прайшло яна ў форме абмену поглядамі. Школьнікі склалі памятку для здаровага ладу жыцця, куды ўвайшлі сбалансаванае харчаванне, фізічная актыўнасць, адсутнасць шкодных звычак і пазітыўны настрой.

   Мерапрыемствы Дня здароўя яшчэ раз напомнілі прысутным, што здароўе кожнага з іх у іх руках. 

   Па плане шостага школьнага дня прайшло аб’яднанне па інтарэсах “Настольны тэніс”.

   Трэба адзначыць, што субота для нашых вучняў не проста вольны час, але і магчымасць пазаймацца спортам, даведацца нешта цікавае, паспрабаваць свае сілы ў розных сферах дзейнасці. Так шосты школьны дзень для малодшых школьнікаў прадоўжыўся на лыжаролернай трасе аг. Мір, дзе выхаванцы спрабуюць свае сілы на занятках у секцыі па біятлоне.

   Можна смела сказаць, што чарговая школьная субота ўдалася на славу! Дзень здароўя прайшоў сапраўды здорава!

Раздзелы сайта