Апошняя школьная субота 2024/2025 навучальнага года ў нашай установе адукацыі прайшла, як заўсёды, на належным узроўні. Настаўнікі разам са сваімі выхаванцамі зрабілі ўсё, каб шосты школьны дзень запомніўся надоўга.
З вучнямі пачатковай школы было падрыхтавана і праведзена цікавае мерапрыемства – гульня-падарожжа “Па свеце з казкай”. Мэта мерапрыемства – замацаваць веды вучняў аб асаблівасцях казак, актывізаваць чытанне літаратуры, развіваць памяць і ўвагу.
З вучнямі сярэдняга звяна праводзіліся аб’яднанні па інтарэсах “Настольны тэніс” і “Дом лялькі”. Цэлы вучэбны год кіраўнікі аб’яднанняў стараліся зрабіць вольны час нашых выхаванцаў цікавым і пазнавальным.
А з вучнем 9 класа была праведзена кансультацыя па беларускай мове, бо ўжо 2 чэрвеня яго чакае экзамен па гэтым прадмеце за курс базавай школы.
Наперадзе – шчаслівы час летніх канікулаў! Жадаем вучням і настаўнікам адпачыць з карысцю, цікава, а нашаму адзінаму выпускніку – паспяхова здаць экзамены і знайсці сваё месца ў жыцці!
