Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.25

Урачыстая линейка " Прывiтанне школа!"

   1 верасня ДУА "Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна" гасцінна расчыніла дзверы для сваіх выхаванцаў. Урачыстая лінейка "Прывітанне, школа!" сабрала на школьным двары вучняў, бацькоў, настаўнікаў і шматлікіх гасцей. Са шчырымі словамі віншаванняў выступілі дырэктар школы Самушчава Ала Аляксандраўна, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Баранавіцкага райвыканкама Касьміна Кацярына Сцяпанаўна, святар Свята-Ільінскай царквы айцец Ігар. Падарункі з рук старшыні Крошынскага сельскага савета Артуганавай Наталлі Іванаўны атрымалі вучні школы, якія ў мінулым навучальным годзе праявілі сябе як лепшыя спартсмены, актыўныя ўдзельнікі школьных і раённых мерапрыемстваў. А вось выдатнікі вучобы атрымалі грашовыя падарункі ад старшыні БРСМ ААТ "Крошын" Шкоды Алены Сяргееўны.

   Сёння дадзены старт новаму 2025/2026 вучэбнаму году. Наша ўстанова адукацыі далучаецца да ўсіх віншаванняў з гэтай нагоды і жадае плённай працы вучням і настаўнікам раёна.

Раздзелы сайта