Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.09.25

Шосты школьныя дзень

 Тыдзень назад адзвінела шматгалосае звонкае лета. Здаецца, толькі ўчора першыя званкі ў школах абвясцілі аб пачатку новага навучальнага года. І вось ужо прыйшла першая школьная субота 2025/2026 навучальнага года. Вучні нашай установы адукацыі з задавальненнем прыйшлі на цікавыя мерапрыемствы шостага школьнага дня.

 Пашырыць кругагляд школьнікаў, прабудзіць іх цікаўнасць, развіваць памяць, лагічнае мысленне дапамагла вучням пачатковых класаў інтэлектуальная гульня “ Што?Дзе? Калі?”. Прымеркавана яна была да Дня беларускага пісьменства, якое ў гэтым годзе гасцінна прымае горад Ліда.

 Да гэтага значнага ў нашай краіне мерапрыемства са школьнікамі сярэдняга і старэйшага ўзросту быў праведзены інтэлектуальны КВІЗ “Пісьменная Беларусь: ад старажытнасці да сучаснасці”. Праводзілася мерапрыемства з мэтай павышэння цікавасці падлеткаў да чытання, выхавання на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, віртуальна наведалі горад Ліду, паўдзельнічалі ў конкурсах, выканалі творчыя заданні.

 Па плане ў гэты шосты школьны дзень праводзілася праца аб’яднанняў па інтарэсах “Дом лялькі” і “Біятлон”.

Раздзелы сайта