Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.09.25

Шосты школьныя дзень

   Апошняя субота верасня  ў нашай установе адукацыі была прысвечана  сямейнаму выхаванню. 

   Круглы стол “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я” і дыскусія “Сям’я – што гэта для мяне?” былі накіраваны на павышэнне сацыяльнай значымасці сямейных зносін.  Мерапрыемствы прайшлі пад агульным дэвізам “Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся”. Сапраўды, сям’я – тое месца, дзе чалавек адчувае сябе камфортна, абаронена, упэўнена. Іменна сям’я дае чалавеку дарогу ў жыццё. Чырвонай ніткай  праз суботнія мерапрыемствы прайшла думка аб важнасці для кожнага чалавека – і дарослага, і маленькага -  роднай  сям’і,  якая прыме кожнага і ў дні радасці, і ў час трывог. Вучні прыйшлі да высновы, што сям’я - месца, дзе цябе паважаюць, разумеюць,  заўсёды падтрымаюць. А сям’я, родны дом - гэта маленькая радзіма кожнага з нас.

   Па плане школьнай суботы прайшлі аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі” і “Біятлон”, а таксама вучні 9 класа наведалі факультатыў  па гісторыі.

   Шосты школьны дзень скончыўся. Ён  падарыў усім  прысутным зарад бодрасці, выдатны настрой, пакінуў яркія эмоцыі!

Раздзелы сайта