Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.10.25

Дзень настаўніка

Настаўнікі! Благаславёны час,

Калі ўвайшлі не ў класы вы – 

у сэрцы.

Усё жыццё раўняемся на вас –

На кожнай пераклічцы і паверцы.

  Асоба Настаўніка для кожнага чалавека з’яўляецца эталонам інтэлігентнасці, мудрасці, высокіх ідэй і ведаў. У ім прыгажосць і самаадданасць, пяшчота і любоў, вытрыманая строгасць, невычэрпная дабрыня і высакароднасць. Педагог, які самаахвярна нясе свяшчэнную адказнасць за інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае здароўе дзяцей, годны самых высокіх слоў. Ён – мысліцель! Ён – прыклад! Ён – скульптар розуму, абуджальнік чужых думак, скарбніца ведаў і мудрасці.

   Сёння ў нашай установе адукацыі  вучні віншавалі настаўнікаў з іх прафесійным святам. З самай раніцы святочны настрой суправаджаў усе мерапрыемствы дня. Пад музыку, з кветкамі заходзілі настаўнікі ў школу і  адразу прымалі віншаванні ад сваіх выхаванцаў. Кожны школьны перапынак ператварыўся ў пляцоўку  радасці і весялосці, кожны класны калектыў падрыхтаваў для настаўнікаў музычныя падарункі, сцэнкі, прыгожыя вершы. Агульны канцэрт “Настаўнік не званне, а прызванне” адбыўся з запрашэннем ветэранаў педагагічнай працы. Шчырыя словы віншаванняў і падзякі былі сёння адрасаваны кожнаму настаўніку.

Раздзелы сайта