Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.10.25

Рэспублiканскi суботнiк

🍁Калі вакол чыста, то і душа спявае

2025 год упэўнена крочыць да свайго завяршэння. Ён стаў і застанецца ў гісторыі краіны як Год  добраўпарадкаван

ня. Удзельнічаць у суботніках і акцыях

па добраўпарадкаванні - выдатная магчымасць унесці свой асабісты ўклад у стварэнне чысціні і парадка вакол сябе.

Ужо тыдзень вучні, настаўнікі і  працаўнікі нашай установы адукацыі прыбіралі тэрыторыю вакол школы, наводзілі парадак у школьных памяшканнях. Работы ў гэтую пару года шмат: трэба і апалае лісце зграбці, і высахшыя кветкі вырваць, і ўскапаць землю для вясенніх насаджэнняў. Усе, каму неабыякава, як наша школа сустрэне зіму, прыйшлі на рэспубліканскі суботнік і 25 кастрычніка. Работа, як кажуць у народзе, кіпела. І хоць надвор’е не радавала ясным дзяньком, сумеснымі намаганнямі наша школьная тэрыторыя папрыгажэла, пасвяжэла, змяніла свой выгляд.

🍂Суботнік – гэта цудоўны спосаб усім разам пабыць у неафіцыйнай абстаноўцы, праявіць агульнае жаданне жыць у прыгожым свеце. Нашы вучні ў чарговы раз сёння  засвоілі ўрок: парадак і чысціня павінны быць як ў чалавека, так і вакол яго.

Раздзелы сайта