15 лістапада - трэцяя школьная субота месяца - у нашай установе адукацыі прайшла пад дэвізам: “З рамяством дружыць - у жыцці не тужыць”. Прафарыентацыя заўсёды з’яўлялася адным з галоўных кампанентаў выхаваўчай работы. Таму школьныя мерапрыемствы былі накіраваны на дапамогу ў прафесійным самавызначэнні вучняў. З выхаванцамі 3-5 класаў была арганізавана віктарына “Прыказкі і прымаўкі пра прафесіі”. Вучні ўспомнілі мноства разнастайных прафесій і спецыяльнасцей, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, прыказкі і прымаўкі пра прафесіі, называлі самыя запатрабаваныя прафесіі нашай краіны. “Не за сваю справу не бярыся, а за сваёю не ляніся”, “Працуй так, каб сабак не дражніць і людзей не смяшыць,” - гэтыя і многія іншыя прыказкі нагадалі школьнікам аб важнасці сумленна працаваць на любым месцы.
А вучні сярэдняга і старэшага звяна прынялі ўдзел у дыспуце “Мая прафесія мары”. Кожны расказаў пра прафесію, якой хацеў бы займацца, а таксама адбылося больш шырокае знаёмства з такімі моднымі прафесіямі, як мэрчэндайзер, прамоўтэр, метрдатэль, самелье, ПР-менеджар, экспедытар.
Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавала аб’яднанне па інтарэсах “Дом лялькі”, а вучні 9 класа наведалі факультатыў па гісторыі.
