Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.11.25

Шосты школьны дзень

   Апошняя школьная субота лістапада ў нашай установе адукацыі традыцыйна прайшла цікава і карысна. Дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў па гісторыі, на якіх вучні 9 класа рыхтуюцца да экзамену за курс базавай школы. Аб’яднанне па інтарэсах “Дом лялькі”  з задавальненнем наведваюць кожную суботу нашы выхаванцы. Сённяшні шосты школьны дзень не стаў выключэннем. Рабяты  разам са сваім кіраўніком Ананчык Т.У. рыхтаваліся да сустрэчы Новага года. Дзед Мароз, Снягурачка, іншыя казачныя персанажы ажывалі ў руках вучняў. 

   Для вучняў 3-5 класаў  былі праведзены  спаборніцтвы па настольным тэнісе. Імкненне пераадольваць цяжкасці, дзейнічаць з максімальнай аддачай, меткасць падач – галоўныя атрыбуты гэтай гульні.
З задавальненнем наведалі вучні і аб’яднанне па інтарэсах “Біятлон”, які праводзіць Акапян А.П., кіраўнік фізічнага выхавання. 
Сёння ж каманда з бацькоў і вучняў нашай школы прыняла ўдзел у гульні “Сямейны квіз”, якая прайшла ў Крошынскай сярэдняй школе.

Раздзелы сайта