Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.12.25

Шосты школьны дзень

   6 снежня  ў нашай установе адукацыі прайшлі цікавыя і карысныя мерапрыемствы.  Інтэлектуальны марафон  “Я беларус, і гэтым ганаруся!” сабраў вучняў 3-5 класаў на цікавае мерапрыемства. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, гістарычныя факты і падзеі, сімволіка нашай краіны сталі асноўнымі тэмамі абмеркавання. Рабяты прыйшлі да высновы, што толькі разам  можна пабудаваць моцную дзяржаву пад назвай Белая Русь.

   Пазнавальная  праграма “З народнымі традыцыямі ў новы год” пазнаёміла  прысутных з нацыянальнымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, з году ў год, са стагоддзя ў стагоддзе. Беларуская культура — адна з самых старажытных еўрапейскіх культур. Традыцыі і звычаі беларускага народа захавалі такія святы, як Каляды, Купалле, Гуканне вясны, Дажынкі. У кожным з іх прыкметныя элементы старажытных веравызнанняў. Пра гэта ішла гутарка на мерапрыемстве.

Раздзелы сайта