Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.01.26

Агульнашкольная лiнейка

   8 студзеня 2025 г. у нашай установе адукацыі прайшла агульнашкольная лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй чвэрці 2025/2026 н.г. Дырэктар школы Самушчава А.А. павіншавала вучняў і настаўнікаў з зімовымі святамі, пажадала прысутным моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і рабоце. Ала Аляксандраўна нагадала навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін ва ўстанове адукацыі, выкананні правіл дарожнага руху, бяспецы падчас зімовых гульняў і забаў. 

   На агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі ўдзелу навучэнцаў школы ў акцыі па збору другаснай сыравіны. Пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі: 1 месца - Пасюкевіч Валерыя, вучаніца 6 класа; 2 месца - Кузьміцкі Антон, вучань 4 класа; 3 месца - Вішнеўская Анастасія, вучаніца 8 класа. Актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымалі салодкія падарункі.

Раздзелы сайта