Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.01.26

Шосты школьны дзень

   17 лютага наша ўстанова адукацыі  прымала сваіх вучняў на цікавыя суботнія мерапрыемствы, кожнае з якіх прынесла новыя веды, пазітыўны настрой, жаданне пазнаваць цікавае і карыснае. 

 Малодшы школьны ўзрост лічыцца вяршыняй дзяцінства і характарызуецца вялікай цікаўнасцю да розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе. Сённяшняя субота не стала выключэннем. Віктарына “Прафесіі: ад А да Я” пазнаёміла вучняў 3-5 класаў з вельмі патрэбнымі прафесіямі праз розныя жыццёвыя сітуацыі, гульню, віктарыну.

   Вучні сярэдняга і старэйшага звяна прынялі актыўны ўдзел у дзелавой гульні “Бізнес і кар’ера”. Асноўнымі задачамі мерапрыемства сталі  знаёмства з новымі прафесіямі, развіццё навыкаў мэтапланавання, фарміраванне інфармацыйнай прасторы.

  Як і кожную школьную суботу, працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі” і “Біятлон”. Вучні з вялікім задавальненнем займаюцца ў гэтых аб’яднаннях, а кіраўнікі Ананчык Т.У.  і Акапян А.П. робяць усё, каб ім на занятках было карысна і цікава.

Раздзелы сайта