Апошняя школьная субота месяца ў нашай установе адукацыі прайшла належным чынам. Кожнае мерапрыемства, якое праводзілася, давала навучэнцам магчымаасць даведацца штосьці новае, карыснае, пазнавальнае.
“Мае школьныя абавязкі,” - пад такой назвай прайшло конкурснае шоу з вучнямі 3-5 класаў. Выхаванне павагі да праў і абавязкаў школьнікаў, выхаванне разумення, што паспяховы чалавек той, хто ведае і прытрымліваецца абавязкаў, прынятых у грамадстве, знаёмства з асноўнымі абавязкамі вучня – вось галоўныя задачы, якія вырашаліся на мерапрыемстве. ✅️Напрыканцы была складзена памятка “Я павінен, я абавязаны”. Сюды ўвайшлі такія парады: добрасумленна вучыцца, захоўваць правілы паводзін, беражна адносіцца да маёмасці школы, не спазняцца на заняткі і іншыя.
З вучнямі сярэдняга і старэйшага ўзросту прайшло поле цудаў “Сучасная беларуская моладзь”. Прапаганда здаровага ладу жыцця, прававое выхаванне моладзі, падтрымка маладзёжных ініцыятыў і іншыя пытанні разглядаліся на мерапрыемстве ў гульнёвай форме. Рабяты прыйшлі да выніку, што БРСМ дае моладзі ўнікальную магчымасць удзельнічаць у адукацыйных і культурных праектах, прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.
Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі”, “Біятлон” і "Настольны тэніс", праводзіўся факультатыўны занятак па гісторыі з вучнямі 9 класа.
Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.