Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.26

Шосты школьны дзень

   21 лютага наша ўстанова адукацыі  прымала вучняў на цікавыя суботнія мерапрыемствы, кожнае з якіх прынесла новыя веды, пазітыўны настрой, жаданне пазнаваць цікавае і карыснае. У гэты дзень  адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя прафарыентацыі. Віктарына “Выбар прафесіі – выбар будучыні” пазнаёміла школьнікаў 3-5 класаў з вядомымі і новымі прафесіямі 21 стагоддзя. Канешне, выбраць прафесію ў такім узросце складана, але  сфарміраваць  станоўчыя адносіны да працы, паказаць каштоўнасць працы – такія задачы ставіліся і вырашаліся на мерапрыемстве.

   Абстаноўка на сучасным рынку прафесій сёння вельмі спецыфічная. Таму ўжо ў школе неабходна  выхоўваць цікавасць да прафесійнай дзейнасці. Круглы стол “Пошук. Прызванне. Прафесія” дапамог вучням 6-9 класаў сфармуляваць для сябе канкрэтныя мэты і задачы, якія неабходны для набыцця прафесіі. Навучэнцы пазнаёміліся з прафесіямі, якія патрабуюць павышанай маральнай адказнасці: выратавальнік, супрацоўнік унутраных спраў, настаўнік, доктар.

   Гэта зімовая субота не стала выключэннем для  правядзення заняткаў па інтарэсах “Дом лялькі”, "Настольны тэніс" і “Біятлон”. Кожны занятак прайшоў цікава і пазнавальна.

Раздзелы сайта