Напярэдадні свята 8 Сакавіка шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі быў прысвечаны сям’і і традыцыям нашага народа. Кожнае мерапрыемства стала чарговай прыступкай у маральна-этычным выхаванні школьнікаў.
Вучні 3-5 класаў сабраліся на творчую майстэрню “Мой радавод”. Мерапрыемства садзейнічала замацаванню цікавасці да свайго роду, сваёй сям’і, спрыяла выхаванню ўважлівых адносін да бацькоў, да сваіх продкаў. Кожны вучань паспрабаваў скласці генеалагічнае дрэва сваёй сям’і.
А школьнікі сярэдняга і старэйшага звяна прынялі ўдзел у круглым стале “Звычаі і традыцыі беларускага народа”. Рабяты шырэй пазнаёміліся з беларускай культурай, са звычаямі і традыцыямі беларускага народа. Не абышлі ў гутарцы і свята жанчын, тым больш, што 2026 год аб’яўлены Прэзідэнтам Годам беларускай жанчыны.
Работа аб’яднанняў па інтарэсах “Дом лялькі”, "Настольны тэніс" і “ Біятлон”, дзе вучні праявілі свае творчыя і спартыўныя здольнасці, праводзілася па плане школьнай суботы.
Шосты школьны дзень скончыўся, наперадзе – вучэбны тыдзень. Няхай ён будзе плённым для вучняў і настаўнікаў.
