14 сакавіка ў нашай установе адукацыі прайшоў Дзень здароўя. Ужо традыцыйна кожная другая субота месяца становіцца суботай выдатнага настрою, спартыўных поспехаў і перамог. Выхаванне пакалення, якое імкнецца да здаровага ладу жыцця, - галоўная задача нашага настаўніка фізічнай культуры і спорту Акапян А.П. Вось і сёння ў школе для вучняў 3-9 класаў было арганізавана фізкультурна-аздараўленчае свята “Вясёлыя старты”, на якім школьнікі праявілі сваю лоўкасць, хуткасць, настойлівасць, кемлівасць.
Мерапрыемствы Дня здароўя яшчэ раз напомнілі прысутным, што здароўе кожнага з іх у іх руках. Па плане шостага школьнага дня працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі”, "Настольны тэніс" і “Біятлон”, якія парадавалі вучняў цікавымі знаходкамі.
Яшчэ адзін шосты школьны дзень скончыўся. Наперадзе – вучэбны тыдзень, а там – зноў субота, зноў цікавыя мерапрыемствы і сустрэчы.
