Шосты школьны дзень – дзень цікавых адкрыццяў
4 красавіка школа прымала сваіх выхаванцаў на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Вучні прыйшлі ва ўстанову адукацыі на аб’яднанні па інтарэсах, на факультатыўныя заняткі і, канешне, на цікавыя мерапрыемствы. Кожны прысутны атрымаў задавальненне ад шостага школьнага дня, кожны ўзяў для сябе нешта карыснае і цікавае.
Вучні пачатковых класаў наведалі пазнавальную праграму “Мае выдатныя землякі”, у ходзе якой пазнаёміліся з самымі вядомымі людзьмі нашай роднай Баранавіччыны. Любоў да Радзімы пачынаецца з месца, дзе ты нарадзіўся, жывеш, і таму трэба ведаць свае карані, сваю мясцовасць, людзей, якія тут жывуць і працуюць. Адбылося знаёмства пачаткоўцаў з літаратурнымі мясцінамі нашай малой радзімы. Імёны А. Міцкевіча, П. Багрыма, А. Клышкі, Герояў Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца і К.І. Кабушкіна і іншых славутых нашых землякоў ведаюць далёка за межамі краіны. Сённяшняе мерапрыемства яшчэ раз нагадала: нам ёсць кім ганарыцца і нам ёсць пра каго расказаць свету.
Віктарына “Дасягненні беларускіх навукоўцаў і вынаходнікаў”, праведзеная з вучнямі 6-9 класаў, пазнаёміла прысутных з вядомымі беларускімі вучонымі і вынаходнікамі. Ж. Алфёраў, М. Высоцкі, П. Сухі – гэтыя імёны ведаюць і шануюць у Беларусі.
Па плане шостага школьнага дня прайшлі заняткі аб’яднання па інтарэсах “Дом лялькі”, якія парадавалі вучняў цікавымі знаходкамі.
Шосты школьны дзень скончыўся, а станоўчыя эмоцыі, зарад бадзёрасці, радасці і задавальнення будзе з вучнямі і настаўнікамі на працягу вучэбнага тыдня.
