Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.04.26

Рэспублiканскi суботнiк

“Дзе чыста і ўтульна, там на сэрцы спакойна, там душа радуецца”, - пад такім дэвізам пачаўся шосты школьны дзень –18 красавіка – у нашай установе адукацыі. Наогул, красавік – традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнік – добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае кожны калектыў. Для правядзення суботніка па ачышчэнні тэрыторыі быў складзены план мерапрыемстваў, кожнаму быў вызначаны фронт работ, праведзены інструктажы па тэхніцы бяспекі з работнікамі і гутаркі па правілах бяспечных паводзін з навучэнцамі падчас суботніка.

  З самага ранку педагогі, вучні, супрацоўнікі школы прыводзілі ў парадак месца, дзе праводзяць шмат часу: добраўпарадкавалі школьную тэрыторыю. Пасля зімы работы шмат, таму з энтузіязмам узяліся ўсе за працу: збіралі сухое вецце, смецце, прыводзілі ў парадак клумбы, падграбалі леташняе лісце, рыхлілі глебу для новых насаджэнняў, бялілі дрэ🌤🪏Суботнік – гэта цудоўны спосаб усім разам пабыць у неафіцыяльнай  абстаноўцы, праявіць агульнае жаданне жыць у прыгожым свеце. Нашы вучні сёння засвоілі ўрок: парадак і чысціня павінны быць як ў чалавека, так і вакол яго, таму суботнікі проста неабходныя. 

  Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтым выдатным мерапрыемстве! Давайце працягваць клапаціцца аб нашай школе і аб нашым асяроддзі разам!

   Шосты школьны дзень скончыўся, а станоўчыя эмоцыі, зарад бадзёрасці, радасці і задавальнення будзе з вучнямі і настаўнікамі на працягу вучэбнага тыдня.вы. Работа, як кажуць у народзе, кіпела. 

⚡️Кожны, хто прыняў удзел у суботніку, унёс свой уклад у стварэнне камфортнай і ўтульнай атмасферы ва ўстанове адукацыі і вакол яе.  Сумеснымі намаганнямі  наша школьная тэрыторыя папрыгажэла, пасвяжэла, змяніла свой выгляд.

Раздзелы сайта