7 мая ў ДУА "Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Яго змест быў накіраваны на пашырэнне ведаў навучэнцаў пра подзвіг беларускага народа, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Беларусі. Пачаткам урока стала гутарка "Вялікая Перамога - гонар пакаленняў". 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны, таму вялікая ўвага была ўдзелена жанчынам на вайне. "Як вы разумееце выраз "жаночы твар вайны?", "Які ўклад у Перамогу ўнеслі беларускія жанчыны?", "Чаму сёння важна захоўваць памяць пра подзвігі беларускіх жанчын?" - гэтыя і іншыя пытанні былі ў цэнтры адзінага ўрока. Разам з настаўнікам гісторыі вучні ўспомнілі герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы нашага горада.
Пакуль мы помнім, мы жывём. Таму адзіны ўрок стаў асэнсаваннем памяці, каштоўнасці міру на зямлі, неабходнасці захавання гістарычнай памяці.
