Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.05.26

Единый урок, посвященный Дню семьи

   14 мая ў ДУА "Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і "Жаночы твар сямейнага шчасця". Галоўныя акцэнты на адзіным уроку былі зроблены на ролі жанчыны ў жыцці сям’і і ў жыцці дзяржавы. 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны, таму сям’я - мама, тата, родныя і блізкія людзі - гэта падтрымка кожнага чалавека, гэта клопат і прыклад. Вучні адказвалі на пытанні па тэме ўрока, прыводзілі прыклады з жыцця сваіх мам, расказвалі аб ролі жанчыны ў розных сферах дзейнасці. Усе разам прыйшлі да вываду: беларуская жанчына-маці - гэта галоўны настаўнік у жыцці, гэта чэсць, дабрыня, стойкасць у жыццёвых абставінах, гэта фундамент будучых пакаленняў. Вялася гаворка на ўроку і пра мнагадзетныя сем'і, называліся імёны, якія прынеслі сусветную славу Беларусі. У цэнтры мерапрыемства былі пытанні сямейных каштоўнасцей, дзяржаўнай падтрымкі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на падтрымку сям'і, мацярынства і дзяцінства.

Раздзелы сайта