Першая школьная субота
Яшчэ, здаецца, учора былі гульні, вольны час,сямейныя экскурсіі і паходы. І вось ужо сустрэчы са школьнымі сябрамі і настаўнікамі, урокі, мерапрыемствы. Першая школьная субота, як заўсёды, прайшла весела і актыўна. Настаўнікі пастараліся, каб першы школьны суботні дзень стаў запамінальным і пазнавальным. З гэтай мэтай настаўніца пачатковых класаў Бянько Таццяна Міхайлаўна правяла гульнявую праграму “Законы вуліц і дарог”. Вучні пачатковых класаў яшчэ раз успомнілі правілы дарожнага руху, назвы дарожных знакаў, асабліва ўважліва пазнаёміліся з новымі правіламі для веласіпедыстаў, паразгадвалі загадкі, рэбусы. А галоўнае – вучыліся працаваць у камандзе, вучыліся ўзаемапавазе, уменню падтрымаць сябра ў той ці іншай сітуацыі. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Разам з настаўніцай фізічнай культуры і спорту Акапян Аленай Паўлаўнай яны гулялі ў валейбол, паігралі ў настольны тэніс, паспрабавалі свае сілы на занятках атлетычнай гімнастыкі. Настаўнік гісторыі Гуз Міхал Міхайлавіч правёў гутарку са старшакласнікамі на тэму “29 –ты Дзень пісьменства і друку ў Добрушы”. Вучні праслухалі вершы сваёй зямлячкі Танюкевіч С.Ч. пра родны край і родную мову. Кіраўнік па ваенна-парыятычнаму выхаванню Рыбак Уладзімір Віктаравіч пазнаёміў вучняў з музеямі Вялікай Айчыннай вайны “Гістарычная памяць –сувязь часоў і пакаленняў”.
Хочацца спадзявацца, што першая школьная субота ў новым навучальным годзе стала сапраўдным адкрыццём для вучняў. Хочацца верыць, што наступныя суботнія мерапрыемствы будуць такімі ж цікавымі і пазнавальнымі. Да новых сустрэч!


