Сення на базе дзіцячага садка прайшлі планавыя вучэнні падраздзялення па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і пажараў. Выхаванцы дзіцячага сада мелі магчымасць назіраць за работай пажарных, пазнаёміцца з тэхнікай, а таксама паслухаць гутарку аб сітуацыях, якія прыводзяць да пажараў.





