Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.10.22

Шосты школьны дзень

Яшчэ адна школьная субота першай чвэрці падышла да свайго   завяршэння. 22 кастрычніка вучні і настаўнікі, якія працуюць у шосты школьны дзень, разам правялі час пазнавальна і з карысцю. Закончыўся не проста школьны тыдзень, а сямейны тыдзень, які праходзіў па ўсёй рэспубліцы. Згадзіцеся, што сям’я – гэта не проста дом, гэта месца, куды вяртаешся з усіх дарог, гэта цяпло, якое дораць табе бацькі, гэта месца, дзе заўсёды цябе зразумеюць, дзе цябе заўсёды чакаюць Таму мерапрыемствы шостага дня сталі лагічным завяршэннем сямейнага тыдня. Для вучняў пачатковай школы   Ківель Н.А., класны кіраўнік 2 класа, правяла гасцёўню “Як добра, калі мы разам”. Чырвоным радком праз усё мерапрыемства прайшла думка, што з усіх чалавечых адносін, сям’я – самаястаражытная і самая вялікая каштоўнасць. З вучнямі старэйшых класаў Гаўрылік Т.Г., школьны псіхолаг, правяла практыкум “Дзеці вачыма бацькоў, бацькі вачыма дзяцей”, а педагог-арганізатар Ківель Н.А. далучылася да практыкума і правяла трэнінг “Сямейныя каштоўнасці”. Вучні падзяліліся тым, як праводзяць разам з роднымі святы, сямейныя экскурсіі, назвалі сямейныя традыцыі. Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, пазнаёміў вучняў са знакамітымі землякамі. У ходзе гісторыка-патрыятычнага відэалекторыя навучэнцы адкрылі для сябе новыя імёны землякоў. Гурток “Мяккая цацка”, які з задавальненнем наведваюць нашы школьнікі, пад кіраўніцтам Ананчык Т.У.   падрыхтаваў падарункі для родных і блізкіх. Наперадзе – апошні вучэбны тыдзень першай чвэрці. У рабят яшчэ ёсць магчымасць павысіць свае адзнакі за чвэрць. Поспехаў усім!

 

 

 

 

Раздзелы сайта